Русский
Белорусский
English
Андроид life:) классный смартфон!
Андроид life:) по супер цене!

 
 
Карысная інфармацыя
 
 



Аб life:)

Імкнуцца да лідэрства на рынку. Стала прапаноўваць высокатэхналагічныя і зручныя камунікацыйныя рашэнні, якія робяць жыццё нашых абанентаў прасцей ды багацей. Прыдаваць новае значэнне кантактам людзей.

Гэтыя арыенціры з’яўляюцца для мабільнага аператара life:) бясспрэчнымі каштоўнасцямі – і заклікам да дзеяння ад 2008 года, з моманту выхада life:) на беларускі рынак.

life:) – гэта малады, дынамічны, аптымістычны брэнд. Мы фарміруем асобны тон размовы з нашай аўдыторыяй, імкнемся ўнесці ў ЖЫЦЦЁ:) абанентаў упэўненасць, размаітасць і захапленне ад магчымасцяў быць бліжэй адно да аднаго. life:) верыць у талент кожнага чалавека і шануе ягоную індывідуальнасць. life:) пэўны – кожны МОЖА СЯГНУЦЬ УСЯГО, калі сапраўды таго пажадае. life:) падтрымлівае імкненне да асабістай свабоды і скіраваны на канкрэтныя патрэбы кожнага абанента – мы прапаноўваем самы шырокі выбар найлепшых тарыфаў і паслуг для бязмежных і зручных камунікацыі і набыцця ведаў. life:) мілуе разбураць стэрэатыпы і ўсталёўваць трэнды.

Дарэчы, аб старым і новым. З прыходам life:) айчынны рынак тэлекамунікацый змяніўся. Супер-хуткасці тэхналогіі 3G, бесклапотнае здзяйсненне самых складаных задач пры дапамозе мноства размаітых прапаноў і абновак, нявычэрпнае багацце Інтэрнэта – ці заўважылі вы, як мяняецца самое нашае жыццё? Зразумела, мы не думаем спыняцца: life:) не проста скіраваны на тэхналагічную перфекцыю, мы презентуем адметнасць заўтрашняга дня ўжо сёння.

Беларускі аператар life:) уваходзіць у групу кампаній Turkcell – адну з буйнейшых на еўрапейскім рынку мабільнай сувязі. Па колькасці абанентаў у кампаніях, што ёй належаць, група Turkcell займае трэцяе месца ва Еўропе ў стандарце сувязі GSM. Аператары групы Turkcell паспяхова працуюць у Азербайджане, Казахстане, Грузіі, Малдове, на Ўкраіне і Паўночным Кіпры.

На лагатыпе life:) – «смайлік». Ён мае нерапаўнальнае значэнне, якое ўжо выйшла за рамкі лагатыпа і візуальнага адбітку. «Смайлік» – гэта самастойны, «ЖЫВЫ» герой усіх камунікацый life:). Ён – на гальштуку прадаўца ў нашай краме; ён жа – у голасе аператара нашага call-цэнтра; ён, канешне ж, крэатыўна месціцца ва ўсіх рэкламных роліках life:). Але галоўнае для нас – гэта «смайлік» на вашым твары, гэта ўсмешкі ўсіх абанентаў life:), гэта вашыя драйв, годнасць, свабода, перамога… і зноў УСМЕШКА!

Слоган life:) «Магчыма ўсё!» – гэта абяцанне нашага брэнда і спосаб натхняць вас на дасягненні. А таксама гэта нашае стаўленне да выніка ў любой дзейнасці: шчырая ўпэўненасць, падцверджаная справай. :)

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У life:)!