Генеральны дырэктар
Ісмет Языджы
Нарадзіўся ў 1968 годзе. Скончыў факультэт электронікі ўніверсітэта Хаджэтэпе ў 1992-м. Ад 1993 года працаваў у кампаніі Nortel Netas у якасці інжынера па навукова-тэхнічных распрацоўках.
Атрымаў ступень магістра паліталогіі ва ўніверсітэце Мармара ў 1998-м; ступень МВА – ва ўніверсітэце Тэхаса ў 2000-м. У 2011 годзе скончыў юрыдычны факультэт Стамбульскага ўніверсітэта.
Да 2009 года займаў кіруючыя пасады ў галінах маркетынга ды развіцця бізнэсу кампаніі Nortel у Турцыі, Румыніі і ЗША. Затым далучыўся да Turkcell Group: у якасці намесніка Генеральнага дырэктара падраздзялення Globaltower па прадажах і развіццю бізнэса. Ад лютага 2010 года прызначаны Генеральным дырэктарам Globaltower. У жніўні 2011 года Ісмет Языджы перайшоў у аддзяленне развіцця міжнароднага бізнэса Turkcell Group, дзе адказваў за спецыяльныя праекты.
Жанаты, гадуе сына і дачку.
Хобі: хакей, футбол, настольны тэніс, палітыка, кнігі.

|