|
МагчымасціКожны супрацоўнік кампаніі мае магчымасць стала падвышаць сваю кваліфікацыю, праходзячы ўнутранае і вонкавае навучанне. Далучыўшыся да каманды life:), Вы атрымліваеце рэальны шанец для прафесійнага развіцця і кар'ернага росту. Прасоўванне ў кампаніі залежыць толькі ад жадання і патэнцыйных здольнасцяў супрацоўніка, мы вітаем усіх, хто прасоваецца наперад, прыносячы карысць сабе і кампаніі. Незалежна ад таго, у якой менавіта ролі Вы пачнеце сваю кар'еру ў кампаніі, Вы зможаце дамагчыся поспеху і дасягнуць Вашых кар'ерных мэт, калі будзеце актыўным, пазітыўным і працавітым. Мы па вартасці ацэньваем прафесіяналізм і кваліфікацыю супрацоўнікаў, і прапаноўваем аплату, арыентуючыся на асабісты ўклад кожнага і ўлічваючы ўзровень аплаты на рынку працы. Калі ў дадзены момант мы не маем магчымасці прапанаваць Вам пазіцыю паводле Вашага прафесійнага досведу і кваліфікацыі, то Ваша рэзюмэ будзе змешчана ў базе дадзеных Упраўлення па рабоце з персаналам і будзе разгледжана ў будучыні. |



