Галоўная » Акцыi
WEB: http://life.com.by/by/actions/index-240.html

Акцыі

РОЎМІНГ life:)

13.07.2009 - 28.08.2018

У рамках спецыяльнай прапановы «РОЎМІНГ life:)» для усіх абанентаў на пастаяннай аснове дзейнічаюць зніжаныя тарыфы на паслугі роўмінгу ў Турцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі, Германіі, Латвіі і Літве.

Пры карыстанні паслугамі роўмінгу ў сетках пераважных роўмінг-партнёраў званкі і SMS тарыфікуюцца па спецыяльным кошце:

  • Уваходзячыя званкі – 2 299 руб./хв;
  • Зыходзячыя званкі па краіне знаходжання і ў Беларусь – 2 999 руб./хв;
  • Зыходзячыя званкі ў іншыя краіны – 5 999 руб./хв;
  • зыходзячыя SMS – 999 руб.

Уваходзячыя SMS у роўмінгу бясплатныя.

Усё, што трэба для таго, каб карыстацца паслугамі роўмінгу па спецыяльных тарыфах, – гэта абраць уручную адну з наступных сетак (пераважныя роўмінг-партнёры):

Краіна Сетка Абазначэнне на дысплэі тэлефона
Турцыя Turkcell TURKCELL, TR TURKCELL, TR TCELL, 286 01
Расія МегаФон MegaFon, MegaFon RUS, North-West GSM RUS, NWGSM, 250 02
Tele2 Tele2, RUST2, RUS 20, Motiv
Польшча Orange Orange, Orange PL, Idea, PL Idea, PL-03, 260 03
P4 SP. ZO.O. Play, P4, PL-06
Украіна life:) life:), Astelit, UA ASTELIT, UKR 06, 255 06
Балгарыя Globul GLOBUL, BG GLOBUL, BG 05, 284 05
Румынія Cosmote COSMOTE, R COSMOTE, RO COSMOTE, R 03, RO 03, 226 03
Германія T-Mobile T-Mobile D, T-D1, D1, D1 Telekom, telekom.de, 262 01
Латвія Tele2 TELE2, BALTCOM, 247 02
Літва Tele2 TELE2, LTU 03, 246 03
Чэхію T-Mobile T-Mobile CZ, TMO CZ, PAEGAS CZ, CZERM, 230 01


За кожныя календарныя суткі, на працягу якіх абанентам выкарыстоўваюцца галасавыя паслугі ва ўказаных сетках, спаганяецца плата ў памеры усяго 2299 руб., без ПДВ (фізічныя асобы не абкладаюцца), незалежна ад колькасці і працягласці ўваходзячых і/ці зыходзячых званкоў. У выпадку выкарыстання толькі SMS у гэтых сетках вызначаная плата не спаганяецца.

Усе тарыфы прыведзены ў беларускіх рублях без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца) па стане на 11.01.2012 г.

Падрабязная інфармацыя змяшчаецца ва Умовах спецыяльнай прапановы «РОЎМІНГ life:)».

Заставайцеся на сувязі ў час вандравання за мяжой. Адпраўляючыся ў Турцыю, Украіну, Расію, Польшчу, Балгарыю, Румынію, Германію, Латвію, Чэхiю ці Літву, проста вазьміце з сабой SIM-картку life:) і атрымлівайце асалоду ад зносін, карыстаючыся роўмінгам па неверагодна даступных тарыфах!

Інфармацыя пра ўсе іншыя тарыфы на паслугі міжнароднага роўмінгу змяшчаецца ў раздзеле «Роўмінг».

да спісу акцый