Русский
Белорусский
English
Андроид life:) классный смартфон!
Андроид life:) по супер цене!

 
 
Карысная інфармацыя
 
 

RSS


Навiны

Новыя роўмінг-партнёры life:) для карпаратыўных кліентаў

25.06.2009

Карпаратыўным кліентам life:), якія абслугоўваюцца на ўмовах аплаты паслугаў па факце, сталі даступныя паслугі міжнароднага роўмінгу ў сетках 9-ці новых партнёраў:

– у сетцы «BeMobile» аператара «BTC Mobile» (Батсвана);
– у сетцы «Digicel» (Фіджы);
– у сетцы «Irancell» аператара «MTN Irancell» (Іран);
– у сетцы «Mobily» аператара «Etihad Etisalat Company» (Саудаўская Аравія);
– у сетцы «Mobitel» аператара «CamGSM» (Камбоджа);
– у сетцы «Qatarnet» аператара «Q-Tel» (Катар);
– у сетцы «Telesur» (Сурынам);
– у сетцы «Tigo» аператара «Telefonica Celular de Bolivia» (Балівія);
– у сетцы «Tigo» аператара «Telemovil El Salvador» (Сальвадор).

Акрамя таго, пашырылася геаграфія GPRS-роўмінгу: паслугі перадачы даных сталі даступныя ў сетцы «Beeline» аператара «VimpelCom» (Расія) і ў сетцы «Beeline» аператара «Tacom» (Таджыкістан).

Інфармацыя пра тарыфы на паслугі міжнароднага роўмінгу даступная ў раздзеле «Роўмінг».

Для карпаратыўных кліентаў паслуга «Міжнародны роўмінг» з'яўляецца ўключанай па змоўчанні пры заключэнні дагавора на аказанне паслугаў электрасувязі. Па запыце прадстаўніка карпаратыўнага кліента магчыма выключэнне паслугі «Міжнародны роўмінг» з пераліку паслугаў для дадзеных абаненцкіх нумароў.

Паслуга «GPRS-роўмінг» даецца карпаратыўным кліентам пры наяўнасці актыўных паслугаў «Міжнародны роўмінг» і «Інтэрнэт».

 

Да спісу навін за бягучы месяц