Выдача SIM-карты ў выпадку страты
Каб атрымаць новую SIM-карту неабходна:
- Звярнуцца ў цэнтр абслугоўвання life:);
- Падаць нумар тэлефона страчанай SIM-карты;
- Падаць дакументы для ідэнтыфікацыі абанента:
- для абанентаў фізічных асоб - пашпарт уладальніка дагавора;
- для абанентаў юрыдычных асоб - заяву на выдачу SIM-карты ў сувязі са стратай, завераную подпісам кіраўніка і галоўнага бухгалтара, а таксама пячаткай юрыдычнай асобы; даверанасць на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў; асабісты пашпарт.
Паслуга прадастаўляецца фізічным і юрыдычным асобам.
Кошт паслугі «Выдача SIM-карты ў выпадку страты» складае 2500 руб.
Паслуга не аказваецца пры наяўнасці запазычанасці на балансе асабовага рахунку абанента.
Пры замене SIM-карты ў выпадку страты тэлефонны нумар абанента, а таксама тарыфны план і набор паслуг, падлучаных ім на абаненцкі нумар, захоўваюцца ранейшымі.
Устаноўка блакіроўкі ў сувязі са стратай SIM-карты
Для ўстаноўкі блакіроўкі неабходна:
- Звярнуцца ў даведачную службу па нумары 909 - бясплатны нумар у сетцы life:) або +375259090909 - для абанентаў life:) па тарыфе званка унутры сеткі, або + 375172959999 - для абанентаў life:) па тарыфе званка ў іншыя сеткі.
- Падаць нумар тэлефона або нумар SIM-карты, якую неабходна заблакаваць.
- Падаць дадзеныя для ідэнтыфікацыі абанента:
- для абанентаў фізічных асоб - пароль ці прозвішча, імя,імя па бацьку і пашпартныя дадзеныя ўладальніка дагавора;
- для абанентаў юрыдычных асоб - поўнае найменне юрыдычнай асобы, юрыдычны адрас і прозвішча, імя кіраўніка.
Таксама, пажадана прадаставіць разліковы рахунак юрыдычнай асобы, назву і код банка, УНП.
Паслуга прадастаўляецца фізічным і юрыдычным асобам.
Паслуга «Устаноўка блакіроўкі ў сувязі са стратай SIM-карты» прадастаўляецца бясплатна.
Зняцце блакіроўкі SIM-карты
Для зняцця блакавання SIM-карты неабходна:
- Звярнуцца ў цэнтр абслугоўвання life:).
- Падаць нумар тэлефона або нумар SIM-карты, якую неабходна аднавіць.
- Падаць дакументы для ідэнтыфікацыі абанента:
- для абанентаў фізічных асоб - пашпарт ўладальніка дагавора;
- для абанентаў юрыдычных асоб - заяву на аднаўленне абслугоўвання раней заблакаванай SIM-карты, завераную подпісам кіраўніка і галоўнага бухгалтара, а таксама пячаткай юрыдычнай асобы.
Паслуга прадастаўляецца фізічным і юрыдычным асобам.
Кошт паслугі «Зняцце блакіроўкі SIM-карты» складае 2200 руб.
Паслуга не аказваецца пры наяўнасці запазычанасці на балансе асабовага рахунку абанента.