Галоўная » Паслугі » ЗносіныМіжнародныя галасавыя вызавы
Абаненты life:) могуць рабіць галасавыя вызавы за межы Рэспублікі Беларусь. Для гэтага необходна набіраць нумар у міжнародным фармаце:
+ [код краіны] [код горада / код сеткі] [нумар абанента]
Спісанне сродкаў пры ажыццяўленні галасавых вызаваў за мяжу адбываецца толькі з асноўнага рахунку абанента.
Усе краіны падзелены на тры тарыфныя зоны:
Тарыф – 1499 руб./хв. Пры падключанай паслуге «life:) СУСВЕТНЫ» тарыф на званкі у Расію і Украіну – 699 руб./хв., у іншыя краіны СНД – 1299 руб./хв., без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца).
Тарыф – 2299 руб./хв., без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца).
Усе іншыя краіны і тэрыторыі, якія не ўказаны ў тарыфных зонах «СНД» і «Еўропа».
Тарыф – 3999 руб./хв., без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца).
Адзіны кошт у рамках кожнай тарфнай зоны распаўсюджваецца на званкі з Беларусі ва ўсе сеткі вызначаных краін – як мабільныя, так і стацыянарныя – незалежна ад стандарту сувязі, які ў іх выкарыстоўваецца.
Міжнародныя відэазванкі
Для ажыццяўлення міжнародных відэазванкоў звонячы абанент павінны знаходзіцца ў зоне пакрыцця сеткі 3G life:) і, як і прымаючы званок абанент, выкарыстоўваць мабільны тэлефон з падтрымкай UMTS/HSDPA.
Тарыфы на міжнародныя відэазванкі адпавядаюць тарыфам на міжнародныя галасавыя вызавы. Спісанне сродкаў пры ажыццяўленні відэазванкоў за мяжу адбываецца толькі з асноўнага рахунку абанента.
Для прагляду пераліку замежных 3G-сетак, у якія магчыма здяйсненне відэазванкоў з сеткі 3G life:), абярыце краіну, якая вас цікавіць, для паслугі «Міжнародныя відэазванкі» у форме ніжэй.
Міжнародныя SMS
Адпраўка міжнародных SMS-паведамленняў магчыма толькі ў сеткі тых аператараў, з якімі заключаны адпаведныя пагадненні і арганізавана тэхнічнае ўзаемадеянне, неабходнае для перадачы SMS.
Кошт міжнародных SMS – 159 руб., без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца). Спісанне сродкаў пры адпраўцы SMS за мяжу адбываецца толькі з асноўнага рахунку абанента і ажыццяўляецца па факце адпраўкі паведамлення.
Для прагляду пераліку замежных сетак, у якія магчыма адпраўка SMS з сеткі life:), абярыце краіну, якая вас цікавіць, для паслугі «Міжнародныя SMS» у форме ніжэй.
Абярыце краіну, якая вас цікавіць: