|
MMSЖадаеце выказаць больш, чым можна сказаць у кароткім тэкставым паведамленні? Падзяліцеся сваім настроем і эмоцыямі з сябрамі і блізкімі пры дапамозе паслугі MMS. Паслуга MMS дазволіць вам адпраўляць і атрымліваць малюнкі, мелодыі, відэа, а таксама тэкставыя паведамленні вялікага ўтрымання на мабільны тэлефон або e-mail. Карыстацца паслугай проста! Усё, што вам неабходна для гэтага - правільна наладжаны тэлефон з падтрымкай MMS і ваша фантазія, бо паслуга MMS даступная ўсім абанентам life:). Як скарыстацца паслугай?Для таго каб атрымліваць і адпраўляць MMS неабходна правільна наладзіць тэлефон. Каб наладзіць паслугу, увядзіце наступныя параметры*:
*Меню настроек залежыць ад мадэлі мабільнага тэлефона Пасля ўводу і захавання настроек выключыце і ўключыце мабільны тэлефон. Каб адправіць MMS, вам неабходна абраць адпаведны пункт у меню мабільнага тэлефона, набраць тэкст паведамлення, далучыць малюначак, фатаграфію, відэафайл або мелодыю па жаданні, набраць нумар тэлефона або e-mail атрымальніка і націснуць клавішу «Адправіць». Адпраўляць MMS-паведамленні вы зможаце абанентам сеткi life:) i на адрас электроннай пошты. Пры адпраўцы MMS нумар атрымальніка можна набіраць у міжнародным фармаце: Калі вы жадаеце адправіць MMS на e-mail, набярыце ў поле атрымальніка e-mail абанента. Неабходна ўлічваць, што максімальны аб'ём аднаго паведамлення складае 300 Кб. Хто можа скарыстацца паслугай?Паслуга MMS даступная ўсім абанентам life:).Вартасць паслугі?Кошт аднаго адпраўленага MMS-паведамлення складае 490 рублёў. Усе ўваходзячыя MMS-паведамленні бясплатныя.Зносіны
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||



