|
SMSSMS – Short Message Service – cлужба кароткіх паведамленняў - прызначана для абмену тэкставымі паведамленнямі між абанентамі сотавых сетак. Увага: Перад тым, як адправіць паведамленне ў першы раз, праверце настройкі тэлефона: у пункце меню тэлефона "Нумар SMS-цэнтра" павінен быць указаны нумар SMS-цэнтра сеткі life:) (+375 25 9092003). Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў інструкцыі да мабільнага тэлефона. Усе SMS-паведамленні тарыфікуюцца па факце адпраўкі. Спісанне сродкаў пры адпраўке SMS за мяжу адбываецца толькі з асноўнага рахунку абанента. Калі Вы знаходзіцеся не ў зоне дзеяння сеткі, ці Ваш тэлефон адключаны, Вы не можаце атрымаць паведамленні. Калі ў гэты час Вам былі адасланыя SMS-паведамлення, яны будуць захаваны ў буферы SMS-цэнтра, і па вяртанні ў сетку ці ўключэнні тэлефона Вы іх атрымаеце. Калі Вы будзеце недаступны больш за 72 гадзіны, адасланые паведамленні знікнуць. Адпраўка міжнародных SMS-паведамленняў магчыма толькі ў сеткі тых аператараў, з якімі заключаны адпаведныя пагадненні і арганізавана тэхнічнае ўзаемадеянне, неабходнае для перадачы SMS. Пералік замежных сетак, у якія магчыма адпраўка SMS, змяшчаецца ў раздзеле «Міжнародная сувязь». Зносіны
|



