Галоўная » Паслугі » Інтэрнэт
WEB: http://life.com.by/by/services/internet-105.html

Інтэрнэт

Інтэрнэт

Паслуга «Інтэрнэт» дазваляе арганізаваць абанентам life:) высакахуткасны мабільны доступ да сеткі Інтэрнэт пры дапамозе мабільнага тэлефона, адпраўляць/прымаць электронную пошту, падарожнічаць па сетцы Інтэрнэт, выкароўваць ICQ і г.д.

Паслуга заснаваная на тэхналогіі перадачы дадзеных GPRS1 (тэхналогія пакетнай перадачы дадзеных у сетцы аператара сотавай сувязі GSM), якая дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы дадзеных больш за 115 Кбіт/с. На практыцы жа хуткасць некалькі ніжэй, што тлумачыцца шэрагам прычын, напрыклад: аддаленасць ад базавай станцыі, шчыльнасць жылых забудоў, тыпу тэлефоннага апарата і г.д.. Звычайна хуткасць перадачы дадзеных складае каля 50 Кбіт/с.

Як скарыстацца паслугай?
Для таго, каб скарыстацца паслугай «Інтэрнэт» неабходна наладзіць тэлефон.

Настройкі паслугі «Інтэрнэт» для тэлефона2:

Кропка доступу ( APN ): internet.life.com.by
IP: нічога не ўводзіць
Імя: нічога не ўводзіць
Пароль: нічога не ўводзіць
Настройкі Proxy-сэрвера: не патрабуюцца

Для выкарыстання тэлефона ў якасці мадэма неабходна наладзіць кампутар:

Кропка доступу ( APN ): internet.life.com.by
IP: нічога не ўводзіць
Імя: нічога не ўводзіць
Пароль: нічога не ўводзіць
Настройкі Proxy-сервера: не патрабуюцца

Стварыць адпаведнае сеткавае спалучэнне3 на персанальным кампутары і азначыць у якасці нумара дазвону *99# або *99***1#, пры неабходнасці прапісаць радок ініцыялізацыі ў настройках мадэма AT+CGDCONT=,"IP","internet.life.com.by"

Заўвагі:
1средняя хуткасць у зоне дзеяння GPRS сеткі life:) 30-35 Кбіт/с;
2телефон павінен падтрымліваць GPRS;
3на кампутары ў якасці мадэма павінен быць усталяваны мабільны тэлефон.


Інтэрнэт