|
ІнтэрнэтПаслуга «Інтэрнэт» дазваляе арганізаваць абанентам life:) высакахуткасны мабільны доступ да сеткі Інтэрнэт пры дапамозе мабільнага тэлефона, адпраўляць/прымаць электронную пошту, падарожнічаць па сетцы Інтэрнэт, выкароўваць ICQ і г.д. Паслуга заснаваная на тэхналогіі перадачы дадзеных GPRS1 (тэхналогія пакетнай перадачы дадзеных у сетцы аператара сотавай сувязі GSM), якая дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы дадзеных больш за 115 Кбіт/с. На практыцы жа хуткасць некалькі ніжэй, што тлумачыцца шэрагам прычын, напрыклад: аддаленасць ад базавай станцыі, шчыльнасць жылых забудоў, тыпу тэлефоннага апарата і г.д.. Звычайна хуткасць перадачы дадзеных складае каля 50 Кбіт/с. Як скарыстацца паслугай? Настройкі паслугі «Інтэрнэт» для тэлефона2: Кропка доступу ( APN ): internet.life.com.by Для выкарыстання тэлефона ў якасці мадэма неабходна наладзіць кампутар: Кропка доступу ( APN ): internet.life.com.by Стварыць адпаведнае сеткавае спалучэнне3 на персанальным кампутары і азначыць у якасці нумара дазвону *99# або *99***1#, пры неабходнасці прапісаць радок ініцыялізацыі ў настройках мадэма AT+CGDCONT=,"IP","internet.life.com.by" Заўвагі: Інтэрнэт
|



