Галоўная » Паслугі » Міжнародны роўмінг
WEB: http://life.com.by/by/services/roam-60.html

Міжнародны роўмінг

Даведкавая інфармацыя

Міжнародны роўмінг – гэта паслуга, якая дазваляе карыстацца сваім мабільным тэлефонам і сваім нумарам у сетках замежных GSM i 3G-аператараў.

Умовы давання паслугі

Aбанентам, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты паслугаў, паслуга «Міжнародны роўмінг» даецца аўтаматычна пры ўмове наяўнасці на асноўным рахунку сродкаў, якіх дастаткова для аплаты вызаваў, і не патрабуе дадатковых плацяжоў і настроек.

Iнфармацыю пра ўмовы падключэння/адключэння паслугі «Міжнароды роўмінг» для карпаратыўных кліентаў можна атрымаць:
- у спецыялістаў па рабоце з карпаратыўнымі кліентамі па тэлефоне: +375 25 9090811 з 9:00 да 18:00;
- па тэлефонах даведкавай службы: 8 017 2959999, +375 25 9090909 і 909 кругласутачна.

Выбар аператара ў роўмінгу

У выпадку, калі ў мабільным тэлефоне ўключаны рэжым аўтаматычнага выбару сеткі, ваш тэлефон самастойна зарэгіструецца ў любой з даступных сетак. Акрамя аўтаматычнага выбару сеткі вы маеце магчымасць скарыстацца ручным выбарам неабходнай вам сеткі. Для гэтага выканайце наступныя дзеянні:

– у настройках мабільнага тэлефона ў раздзеле меню «Выбар сеткі (аператара)» увядзіце ўстаноўку выбара сеткі (аператара) уручную;

– з адлюстроўваемага ў тэлефоне спісу даступных сетак абярыце сетку аператара, які з'яўляецца жаданым роўмінг-партнёрам life:).

Дадатковую інфармацыю пра выбар сеткі ўручную вы можаце знайсці ў інструкцыі да вашага мабільнага тэлефона.

Калі рэгістрацыя адбылася паспяхова, на дысплэі вашага мабільнага тэлефона з'явіцца назва ці код гасцявой сеткі, у якой зарэгістраваны тэлефон.

Увага:
life:) не нясе адказнасці за якасць сувязі і зону пакрыцця  роўмінг-партнёраў.

Правілы набору нумараў у роўмінгу

Для таго каб зрабіць зыходзячы званок ці адаслаць SMS, знаходзячыся ў гасцявой сетцы за мяжой, вам неабходна набраць нумар тэлефона ў міжнародным фармаце, г. зн.:

+ [код краіны] [код горада ці код сеткі мабільнага аператара] [нумар абанента]

Калі вы жадаеце патэлефанаваць у Беларусь абаненту life:), вам неабходна набраць:

+375 25 xхххххх

Калі вы жадаеце патэлефанаваць ў Беларусь на стацыянарную сетку ці абанентам сетак іншых сотавых аператараў, Вам неабходна набраць:

+375 [код горада/ код сеткі] [нумар абанента]

Калі вы жадаеце патэлефанаваць ў межах краіны знаходжання ці ў любую іншую краіну, вам неабходна набраць:

+ [код краіны] [код горада/ код сеткі] [нумар абанента]

Увага:
life:) не гарантуе мачымасць ажыццяўлення вызаваў і карэктнасць ix тарыфікаці, калі нумары набіраюцца не ў міжнародным фармаце.

У сувязі з тэхналагічнымі асаблівасцямі міжнароднага ўзаемадзеяння сетак сувязі life:) не можа гарантаваць мачымасць і правільнасць вызначэння нумароў звонячых абанентаў як пры прыёме ўваходзячых, так і пры здзяйстенні зыходзячых вызаваў у роўмінгу.

Умовы тарыфікацыі

Кожны ўваходзячы і зыходзячы званок (за выключэннем званкоў на нумары экстранных служб краіны знаходжання) аплачваецца згодна з тарыфамі на паслугі роўмінга ў залежнасці ад краіны знаходжання і выбранай гасцявой сеткі роўмінг-партнёра.

Званок у даведкавую службу life:) (+375 25 9090909) тарыфікуецца як зыходзячы званок у  Беларусь па тарыфу для роўмінг-партнёра, з сеткі якога гэты званок ажыццяўляецца.

Тарыфы на паслугі роўмінгу могуць змяняцца па ініцыятыве аператараў - роумінг-партнёраў  life:), а таксама з прычыны змяненняў абменных курсаў замежных валют.

Усе ўваходзячыя і зыходзячыя званкі тарыфікуюцца пахвілінна, з акругленнем працягласці званка ў большы бок да бліжэйшай цэлай хвіліны.

Усе зыходзячыя SMS з'яўляюцца платнымі, іх вартасць не залежыць ад напрамку. Уваходзячыя SMS з'яўляюцца бясплатнымі.

Званкі і SMS абанентаў, якія абслугоўваюцца на умовах перадаплаты паслугаў, у роўмінгу тарфыфікуюцца ў рэжыме рэальнага часу. Сродкі спісваюцца з асноўнага рахунку на працягу ажыццяўлення званка. Калі падчас званка баланс асноўнага рахунку робіцца недастатковым для аплаты наступнай хвіліны, званок будзе перарваны.

Здзяйсненне і прыём званкоў, а таксама адпраўка SMS магчымыя толькі пры ўмове наяўнасці на асноўным рахунку сродкаў, якіх дастаткова для аплаты не менш за 1 тарыфікацыйную адзінку (хвіліну ці SMS), з улікам падаткаў. Сродкі бонуснага рахунку на аплату паслугаў у роўмінгу не выкарыстоўваюцца

Даведацца пра баланс вашага рахунку, знаходзячыся ў роўмінгу, вы можаце пры дапамозе бясплатнага USSD-запыту *100#

У выпадку, калі вы карыстаецеся паслугай «Пераадрасацыя вызаву» у роўмінгу, калі ласка, памятайце, што вартасць пераадрасаванага вызаву залежыць ад тыпу пераадрасацыі і ад таго, у якую краіну пераадрасаваны вызаў.

Пры безумоўнай пераадрасацыі вы аплачваеце пераадрасаваны вызаў па тарыфах life:) на адпаведныя напрамкі зыходзячых вызаваў.

Пры ўмоўнай пераадрасацыі (па стане «Няма адказу», «Занята» ці «Па-за зонай дзеяння сеткі»), у тым ліку пры карыстанні паслугай «Галасавая пошта», вы плаціце як за ўваходзячы вызаў, так і за пераадрасаваны зыходзячы вызаў па роўмінгавых тарыфах.

Увага:
Нават на тэррыторыі Беларусі ваш тэлефон можа трапіць ў зону дзеяння сеткі замежнага аператара, калі ўзровень сігналу яго базавай станцыі дастаткова моцны, і зарэгістравацца ў ёй. Каб пазбегнуть аўтаматычнай рэгістрацыі вашага тэлефона ў сетцы замежнага аператара і, адпаведна, тарыфікацыі паслугаў па роўмінгавых тарыфах, неабходна ўстанавіць выбар сеткі life:) у ручным рэжыме і заўсёды звяртаць увагу на назву аператара, што адлюстроўваецца на дысплэі вашага тэлефона.

GPRS-роўмінг

Паслуга «GPRS-роўмінг даецца аўтаматычна пры наяўнасці актыўных паслугаў «Міжнародны роўмінг»і«Інтэрнэт».

Тарыфікацыя GPRS-трафіку ажыццяўляецца на аснове супольнага аб’ёму перададзеных і прынятых абанентам даных. Інтэрвал тарыфікацыі складае 10 Кб.

Карстанне паслугай «GPRS-роўмінг» адбываецца праз кропкі доступу (APN), якія існуюць у сетцы life:). Ніякіх дадатковых настройкаў тэлефона рабіць не трэба.

Інтэрнэт-трафік, які ўключаны ў пакеты, што даюцца ў рамках паслугі «life:) ІНТЭРНЭТ», у роўмінгу не выкарыстоўваецца.

Увага:
Каб пазбегнуць непрадугледжаных расходаў на інтэрнэт-трафік у роўмінгу рэкамендуецца адключыць у мабільным тэлефоне ці смартфоне прылажэнні, якія выкарыстоўваць перадачу даных у аўтаматычным рэжыме, або перавесці іх у рэжым работы па запыце.

3G-роўмінг

Абаненты life:), якія валодаюць мабільнымі тэлефонамі з падтрымкай UMTS/HSDPA, могуць рэгістравацца ў сетках роўмінг-партнёраў life:), якія падтрымліваюць стандарт 3G, і карыстацца ў ix паслугамі роўмінгу ў звычайным рэжыме.

Пры карыстанні доступам у Інтэрнэт у роўмінгу ў 3G-сетках трафік тарыфікуецца па існуючым роўмінгавым тарыфе на паслугі перадачы даных. Інтэрнэт-трафік, які ўключаны ў пакеты, што даюцца ў рамках тарыфных планаў «3G life:) МАДЭМ» і «АНДРОІД life:)», у роўмінгу не выкарыстоўваецца.


Міжнародны роўмінг