|
Даведкавая інфармацыяМіжнародны роўмінг – гэта паслуга, якая дазваляе карыстацца сваім мабільным тэлефонам і сваім нумарам у сетках замежных GSM i 3G-аператараў. Умовы давання паслугі Aбанентам, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты паслугаў, паслуга «Міжнародны роўмінг» даецца аўтаматычна пры ўмове наяўнасці на асноўным рахунку сродкаў, якіх дастаткова для аплаты вызаваў, і не патрабуе дадатковых плацяжоў і настроек. Iнфармацыю пра ўмовы падключэння/адключэння паслугі «Міжнароды роўмінг» для карпаратыўных кліентаў можна атрымаць: Выбар аператара ў роўмінгу У выпадку, калі ў мабільным тэлефоне ўключаны рэжым аўтаматычнага выбару сеткі, ваш тэлефон самастойна зарэгіструецца ў любой з даступных сетак. Акрамя аўтаматычнага выбару сеткі вы маеце магчымасць скарыстацца ручным выбарам неабходнай вам сеткі. Для гэтага выканайце наступныя дзеянні: – у настройках мабільнага тэлефона ў раздзеле меню «Выбар сеткі (аператара)» увядзіце ўстаноўку выбара сеткі (аператара) уручную; – з адлюстроўваемага ў тэлефоне спісу даступных сетак абярыце сетку аператара, які з'яўляецца жаданым роўмінг-партнёрам life:). Дадатковую інфармацыю пра выбар сеткі ўручную вы можаце знайсці ў інструкцыі да вашага мабільнага тэлефона. Калі рэгістрацыя адбылася паспяхова, на дысплэі вашага мабільнага тэлефона з'явіцца назва ці код гасцявой сеткі, у якой зарэгістраваны тэлефон. Увага: Правілы набору нумараў у роўмінгу Для таго каб зрабіць зыходзячы званок ці адаслаць SMS, знаходзячыся ў гасцявой сетцы за мяжой, вам неабходна набраць нумар тэлефона ў міжнародным фармаце, г. зн.: + [код краіны] [код горада ці код сеткі мабільнага аператара] [нумар абанента] Калі вы жадаеце патэлефанаваць у Беларусь абаненту life:), вам неабходна набраць: +375 25 xхххххх Калі вы жадаеце патэлефанаваць ў Беларусь на стацыянарную сетку ці абанентам сетак іншых сотавых аператараў, Вам неабходна набраць: +375 [код горада/ код сеткі] [нумар абанента] Калі вы жадаеце патэлефанаваць ў межах краіны знаходжання ці ў любую іншую краіну, вам неабходна набраць: + [код краіны] [код горада/ код сеткі] [нумар абанента] Увага: У сувязі з тэхналагічнымі асаблівасцямі міжнароднага ўзаемадзеяння сетак сувязі life:) не можа гарантаваць мачымасць і правільнасць вызначэння нумароў звонячых абанентаў як пры прыёме ўваходзячых, так і пры здзяйстенні зыходзячых вызаваў у роўмінгу. Умовы тарыфікацыі Кожны ўваходзячы і зыходзячы званок (за выключэннем званкоў на нумары экстранных служб краіны знаходжання) аплачваецца згодна з тарыфамі на паслугі роўмінга ў залежнасці ад краіны знаходжання і выбранай гасцявой сеткі роўмінг-партнёра. Званок у даведкавую службу life:) (+375 25 9090909) тарыфікуецца як зыходзячы званок у Беларусь па тарыфу для роўмінг-партнёра, з сеткі якога гэты званок ажыццяўляецца. Тарыфы на паслугі роўмінгу могуць змяняцца па ініцыятыве аператараў - роумінг-партнёраў life:), а таксама з прычыны змяненняў абменных курсаў замежных валют. Усе ўваходзячыя і зыходзячыя званкі тарыфікуюцца пахвілінна, з акругленнем працягласці званка ў большы бок да бліжэйшай цэлай хвіліны. Усе зыходзячыя SMS з'яўляюцца платнымі, іх вартасць не залежыць ад напрамку. Уваходзячыя SMS з'яўляюцца бясплатнымі. Званкі і SMS абанентаў, якія абслугоўваюцца на умовах перадаплаты паслугаў, у роўмінгу тарфыфікуюцца ў рэжыме рэальнага часу. Сродкі спісваюцца з асноўнага рахунку на працягу ажыццяўлення званка. Калі падчас званка баланс асноўнага рахунку робіцца недастатковым для аплаты наступнай хвіліны, званок будзе перарваны. Здзяйсненне і прыём званкоў, а таксама адпраўка SMS магчымыя толькі пры ўмове наяўнасці на асноўным рахунку сродкаў, якіх дастаткова для аплаты не менш за 1 тарыфікацыйную адзінку (хвіліну ці SMS), з улікам падаткаў. Сродкі бонуснага рахунку на аплату паслугаў у роўмінгу не выкарыстоўваюцца Даведацца пра баланс вашага рахунку, знаходзячыся ў роўмінгу, вы можаце пры дапамозе бясплатнага USSD-запыту *100# У выпадку, калі вы карыстаецеся паслугай «Пераадрасацыя вызаву» у роўмінгу, калі ласка, памятайце, што вартасць пераадрасаванага вызаву залежыць ад тыпу пераадрасацыі і ад таго, у якую краіну пераадрасаваны вызаў. Пры безумоўнай пераадрасацыі вы аплачваеце пераадрасаваны вызаў па тарыфах life:) на адпаведныя напрамкі зыходзячых вызаваў. Пры ўмоўнай пераадрасацыі (па стане «Няма адказу», «Занята» ці «Па-за зонай дзеяння сеткі»), у тым ліку пры карыстанні паслугай «Галасавая пошта», вы плаціце як за ўваходзячы вызаў, так і за пераадрасаваны зыходзячы вызаў па роўмінгавых тарыфах. Увага: GPRS-роўмінг Паслуга «GPRS-роўмінг даецца аўтаматычна пры наяўнасці актыўных паслугаў «Міжнародны роўмінг»і«Інтэрнэт». Тарыфікацыя GPRS-трафіку ажыццяўляецца на аснове супольнага аб’ёму перададзеных і прынятых абанентам даных. Інтэрвал тарыфікацыі складае 10 Кб. Карстанне паслугай «GPRS-роўмінг» адбываецца праз кропкі доступу (APN), якія існуюць у сетцы life:). Ніякіх дадатковых настройкаў тэлефона рабіць не трэба. Інтэрнэт-трафік, які ўключаны ў пакеты, што даюцца ў рамках паслугі «life:) ІНТЭРНЭТ», у роўмінгу не выкарыстоўваецца. Увага: 3G-роўмінг Абаненты life:), якія валодаюць мабільнымі тэлефонамі з падтрымкай UMTS/HSDPA, могуць рэгістравацца ў сетках роўмінг-партнёраў life:), якія падтрымліваюць стандарт 3G, і карыстацца ў ix паслугамі роўмінгу ў звычайным рэжыме. Пры карыстанні доступам у Інтэрнэт у роўмінгу ў 3G-сетках трафік тарыфікуецца па існуючым роўмінгавым тарыфе на паслугі перадачы даных. Інтэрнэт-трафік, які ўключаны ў пакеты, што даюцца ў рамках тарыфных планаў «3G life:) МАДЭМ» і «АНДРОІД life:)», у роўмінгу не выкарыстоўваецца. Міжнародны роўмінг
|




