|
life:) РАСІЯ
Калі вы часта тэлефануеце і ездзіце ў Расію, то паслуга «life:) РАСІЯ» дазволіць вам зэканоміць на міжнародных вызавах і роўмінгу.
Паслуга даступная ўсім абанентам life:)
Усе тарыфы прыведзены ў беларускіх рублях без ПДВ (з фізічных асоб не спаганяецца) па стане на 11.01.2012 г.
Тарыфы на міжнародныя званкі і роўмінг, за 1 хвіліну
| Міжнародныя званкі з Беларусі ў Расію |
|
| Зыходзячыя вызавы |
1 499 |
| Званкі ў роўмінгу на тэрыторыі Расіі |
|
| Зыходзячыя вызавы ў Беларусь |
1 999 |
| Зыходзячыя вызавы ў Расію |
1 999 |
| Уваходязчыя вызавы |
1 499 |
|
|
| Кошт падпіскі на паслугу, на 30 дзён |
8900 |
Увага :
Указаныя тарыфы на званкі ў роўмінгу дзейнічаюць толькі пры карыстанні паслугамі ў сетцы «МегаФон».
Каб рабіць / атрымліваць званкі ў роўмінгу ў Расіі па ўказаных тарыфах, неабходна зарэгістраваць тэлефон уручную ў сецы «МегаФон» (абазначэнне на дысплэі тэлефона: MegaFon, MegaFon RUS, North-West GSM RUS, NWGSM, 250 02).
Спецыяльныя тарыфы распаўсюджваюцца толькі на галасавыя вызавы. SMS не падпадаюць пад дзеянне паслугі «life:) РАСІЯ» і тарыфікуюцца па звычайным кошце.
- Індывідуальным абанентам тарыфных планаў «ГАВАРКІ life:)», «СВАБОДНЫ life:)», «ПРОСТЫ life:)», «СУПЕР life:)», «БЯСКОНЦЫ life:)», «АНДРОІД life:)», «ЗРУЧНЫ life:)» і «3G life:) МАДЭМ» для далучэння паслугі «life:) РАСІЯ» неабходна набраць *110*9#
. Пры гэтым на асноўным рахунку патрабуецца наяўнасць сумы не менш за 8900 руб., якая спісваецца аўтаматычна ў момант далучэння паслугі.
- Указаныя тарыфы пачынаюць дзейнічаць пасля атрымання SMS-паведамлення пра паспяховую актывацыю паслугі «life:) РАСІЯ». Да моманту атрымання SMS-паведамлення міжнародныя вызавы і званкі ў роўмінгу тарыфікуюцца па звычайным кошце.
- Падпіска на паслугу «life:) РАСІЯ» дзейнічае на працягу 30 поўных сутак з моманту актывацыі (тэрмін дзеяння разлічваецца з дакладнасцю да хвілін). Па заканчэнні тэрміну дзеяння падпісікі, пры ўмове дастатковага балансу асноўнага рахунку, яна аўтаматычна працягваецца на наступны перыяд. Пра паспяховае падаўжэнне падпіскі вы будзеце апавешчаны SMS-паведамленнем.
- Пра дату, да якой дзейнічае падпіска на паслугу «life:) РАСІЯ», можна даведацца, набраўшы *100#
.
- Калі ў момант заканчэння падпіскі на паслугу «life:) РАСІЯ» на асноўным рахунку не будзе дастатковай колькасці грошай, аўтаматычнае працягненне падпіскі будзе магчыма пры ўмове папаўнення рахунку на працягу 5 наступных дзён. Па заканчэнні гэтага перыяду магчымасць аутаматычнага працягнення падпіскі будзе дэактываваная. Каб аднавіць падпіску на паслугу, неабходна далучыць яе ўручную.
- Інтэрвал тарыфікацыі міжнародных вызаваў у Расію і званкоў у роумінгу ў Расіі пры выкарыстанні паслугі «life:) РАСІЯ» складае 60 сек.
- Спісанне сродкаў за міжнародныя вызавы і званкі ў роўмінгу , а таксама за падпіску на паслугу адбывецца толькі з асноўнага рахунку. Сродкі бонуснага рахунку ў рамках паслугі «life:) РАСІЯ» не выкарстоўваюцца.
* Даведацца пра ўмовы давання паслугі «life:) РАСІЯ» карпаратыўным кліентам
Далучэнне/адключэнне паслугі «life:) РАСІЯ» для карпаратыўных кліентаў незалежна ад формы аплаты ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы. Інфармацыю пра афармленне заявы можна атрымаць у спецыялістаў па рабоце з карпаратыўнымі кліентамі па тэлефоне +375 25 9090811.
Пры далучэнні паслугі «life:) РАСІЯ» карпаратыўнымі кліентамі, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты паслугаў, а таксама пры яе аўтаматычным працягненні неабходна наяўнасць на асноўным рахунку сумы не менш за 8900 руб. (і адпаведнай сумы ПДВ).
Кошт падпіскі на паслугу «life:) РАСІЯ» для карпаратыўных кліентаў, якія абслугоўваюцца на ўмовах аплаты паслугаў па факце, пры далучэнні паслугі і пры яе аўтаматычным працягненні ўключаецца ў рахунак за аказаныя паслугі сувязі.
|